Тематический форум ВМЕСТЕ

Объявление

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Тематический форум ВМЕСТЕ » foreign fludilka » Беларуская


Беларуская

Сообщений 121 страница 130 из 130

121

Volby
дзякуй, дружа!

+1

122

Генадзь Бураўкін
Як цябе няма са мною побач...

Як цябе няма са мною побач,
Белы свет халодны і пусты.
I гукаю я тады на помач
У адчаі:
— Любая, дзе ты?!

Хай вакол вірыць жыццё нястомна,
Маладосць ад шчасця ў бубны б'е,
Я ўсё роўна быццам непрытомны
I асірацелы без цябе.

Поспех,
Слава,
Дабрата зямная,
Што ў душу завабілі вясну,
Без цябе,
Я гэта добра знаю,
Трацяць сваю даўнюю цану.

Адплываюць жураўліным клінам
Летуценні,
Песні
I лісты...
Можа, я пасля сябе пакіну
Толькі крык мой:
— Любая, дзе ты?!

+2

123

Верш пра мой родны горад Мазыр. Мазыр да 1954 года быў абласным цэнтрам Палескага рэгіёна. Зараз - райцэнтр Гомельскай вобласці.
...Кутком непаўторным слывеш ва ўсім свеце
І славаю сціплых, сардэчных людзей.
Палескае сонца шчасліва ўсім свеціць
І шлях асвятляе да новых падзей.
Нізкі паклон табе, любы мой краю,
Хай будуць заручаны шчасце і мір.
Люблю я цябе і цябе абдымаю,
Сталіца палескага краю - МАЗЫР!
Анатоль Малюк.

+1

124

http://sg.uploads.ru/t/Bnysv.jpg
Хрыстос уваскрос! ( 3 разы).
Са святам, суайчынніцы!

0

125

Ellen|0011/7a/32/3864-1510502017.jpg написал(а):

Я толькі ў гэтым чаце налічыла 8.... А ёсць яшчэ.... Тры напэўна ))))

Беларусачкі))))

i мяне залiчыце...

+2

126

Ирэна|undefined написал(а):

i мяне залiчыце...

Пакуль нам хапае пальцаў адной рукі))

+1

127

Аднойчы я
Аднойчы ты
Вярнемся туды
Адкуль ішлі
І праз вятры
І праз дажджы
Мы зразумеем
Усі шляхі..
Аднойчы я
Аднойчы я
Я зразумею як жыла
Што берагла-
не зберагла
Аднойчы я
Аднойчы ты
Аднойчы ў сны
Вернеш мяне
І з той зімы
Дзе побач
Роднымі былі
Аднойчы мы...

(Кацярына Елісеенка.)

Отредактировано Юкка (15.04.18 00:16:04)

+2

128

Мчыцца наша рака паўнаводная...

Мчыцца наша рака паўнаводная.
Мы з табой берагі - непадобныя.

Б'е каханне крынічкаю чыстаю.
Дуб схіляецца кронай вячыстаю.

Масты-рукі над рэчкай ўздымаюцца,
І паглядамі сэрцы яднаюцца.

Ты - круты беражок, я - палогі.
Разыходзяцца наша дарогі.

І бяда ўжо бяжыць, набягае,
Спакваля беражок падмывае.

І бурлівей вада - мора чуецца...
А дзе радасць мая? А ці збудзецца?!

Ты не плач, не крычы, бела чаіца!
Ўсё бывае ў жыцці. Ўсё канчаецца...

+1

129

Юкка|0011/7a/32/6542-1522159793.jpg написал(а):

Ўсё бывае ў жыцці. Ўсё канчаецца...

Самотны верш...

+1

130

Юкка|0011/7a/32/6542-1522159793.jpg написал(а):

Пакуль нам хапае пальцаў адной рукі))

Ссылки запрещены!

0


Вы здесь » Тематический форум ВМЕСТЕ » foreign fludilka » Беларуская